21-03, 15:09

У Сінгапуры студэнтаў навучаюць практыцы флірту

У дзяржаўным Палітэхнічным універсітэце Сінгапуру ўвялі новы прадмет па практыцы флірту і кахання. У часе курсу студэнты атрымаюць навыкі узаемаадносін з процілеглым полам, навучацца аналізаваць песні пра каханне, прызначаць спатканні і фліртаваць у інтэрнэце.

Аўтары курсу лічаць, што гэта дапаможа студэнтам у будучым эфектыўна развіваць доўгатэрміновыя адносіны з сімпатычнымі ім людзьмі. Ва універсітэце таксама існуе курс, у рамках якога студэнты могуць даведацца пра сямейныя каштоўнасці. У рамках праграмы маладым бацькамі прапаноўваюцца разнастайныя бонусы, сярод якіх - зніжэнне падаткаў.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя