21-03, 16:33

У Маскве забіты журналіст Першага канала

Яго цела было знойдзена са слядамі нажавых раненняў ў кватэры, якую Ільяс Шурпаеў здымаў.

Уначы жыхары гэтага дома патэлефанавалі ў пажарную службу і паведамілі, пра пажар - у падпаленай кватэры ратавальнікі ўбачылі цела журналіста. Следчым вядома, што ён сам упусціў сваіх забойцаў у кватэру, бо тэлефанаваў канс'ержцы і прасіў прапусціць двух маладых людзей. Ільяс Шурпаеў родам з Дагестану, яму было 32 гады. Мяркуецца, што злачынцы падпалілі кватэру, каб схаваць сляды забойства.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя