Жыхарка горада Гілдфард Хлоя Маршал выйграла конкурс прыгажосці свайго роднага графства Сурэй і такім чынам атрымала права змагацца за тытул самай прыгожай маладзіцы ўсёй Вялікабрытаніі, піша газета The Daily Mail.
Хлоі 16 гадоў, яна носіць 16-ы памер вопраткі (адпаведны беларускаму 48-му). У прынцыпе, гэта сярэдні памер для брытанак, аднак на фоне іншых удзельніц конкурсу прыгажосці Хлоя вылучаецца вельмі моцна. Большасць яе суперніц носяць 8-ы або 9-ы памеры (адпаведна 40-ы і 42-і па нашай сістэме).
Хлоя Маршал сцвярджае, што радая дапамагчы маладзіцам з такой жа фігурай, як у яе, падвысіць самаацэнку.




