Грузія і Еўрасаюз парафіравалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.
Як паведамляюць грузінскія СМІ, пагадненне набудзе моц праз дзевяць месяцаў.
Спрошчаным візавым рэжымам з ЕС змогуць карыстацца бізнесмены, студэнты, асобы, якія жадаюць павысіць кваліфікацыю, журналісты і іншыя спецыялісты. Акрамя таго, кошт шэнгенскіх віз для грамадзян Грузіі складзе 35 еўра замест цяперашніх 60.
17 лістапада ЕС прадоўжыў частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дзеянне санкцый да кастрычніка 2010 года. У той жа час, ЕС прапанаваў Еўракамісіі пачаць падрыхтоўку да падпісання пагаднення з Беларуссю ад аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, паведамляе БелаПАН








Каментары