26-11, 22:19

Мiss International 2009 у Пекіне

Мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Яна Супрановіч прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International 2009, фінал якога пройдзе 28 лістапада ў Пекіне.

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальнай школе прыгажосці, 21-гадовая студэнтка Інстытута сучасных ведаў Яна Супрановіч — фіналістка конкурсу "Міс Менск 2009". Сёлета ёй трэба будзе спаборнічаць з 70-ю дзяўчатамі з розных краін свету.

Міжнародны конкурс прыгажосці Miss International — адзін з самых прэстыжных і найбольш вядомых конкурсаў прыгажосці, які праводзіцца з 1960 года. Да 1967 года конкурс праводзіўся ў Каліфорніі (ЗША), пасля гэтага — ў Японіі. Сёлета конкурс прыгажосці пройдзе ў Кітаі — як адно з мерапрыемстваў, якія папярэднічаюць адкрыццю сусветнай выставы  World Expo 2010 у Шанхаі.

Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у  Miss International у 2007 годзе. Прадстаўніца Беларусі Юлія Сіндзеева ўвайшла ў тройку пераможцаў, заваяваўшы тытул "II Віцэ-Міс". Летась краіну прадстаўляла 21-гадовая мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Таццяна Рынейская, якой быў прысуджаны тытул "Міс натуральная прыгажосць", паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя