Сёння ў Сейме кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства Радаслаў Сікорскі прадставіў асноўныя напрамкі польскай замежнай палітыкі, якія будуць рэалізоўвацца бліжэйшым часам. Узмацненне пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне, стварэнне сучаснай дыпламатыі, дынамічнай, адкрытай на кантакты, якая будзе прадстаўляць польскія нацыянальныя інтарэсы, названыя галоўнымі прыярытэтамі польскай замежнай палітыкі.
Сярод іншага Сікорскі заявіў: “Мы хочам дасягнуць такія рэгуляцыі прынцыпаў перамяшчэння індывідыальных асобаў з усходнімі суседзямі, каб не ставараць нікому непатрэбных абмежаванняў у прыездах. А тым, хто мае да нас засцярогі, адказваем: мы хочам, каб грамадзяне Беларусі мелі просты доступ да Еўрасаюзу. Маглі свабодна перамяшчацца, каб іх добра прымалі, як турыстаў, студэнтаў ці прадпрымальнікаў”. //Польскае радыё для замежжа





