11-05, 18:15

ESU заклікаў краіны Еўропы прызнаць Галадамор 1932-33 гадоў генацыдам

Гэта рашэнне прынята ў Славакіі на 54-м паседжанні кіраўніцтва гэтай міжнароднай няўрадавай арганізацыі на прапанову Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіравання.

Да прапановы ўкраінцаў далучыліся студэнцкія саюзы 19 еўрапейскіх краін, а менавіта: Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ірландыі, Кіпра, Літвы, Македоніі, Мальты, Германіі, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Венгрыі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі і Швейцарыі.

Еўрапейскі студэнцкі саюз выказаў поўную падтрымку намаганняў дзяржаўнай улады і грамадства Украіны, накіраваных на тое, каб ушанаваць памяць ахвяр Галадамору, падвысіць міжнародную дасведчанасць аб гэтай трагедыі і не дапусціць паўтора падобнага ў будучыні. // УНІАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя