Варшаўскі акруговы суд адмовіўся сёння пачаць працэс супраць генерала Войцэха Ярузэльского, якога вінавацяць ва ўвядзенні ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе.
На арганізацыі такога працэсу раней настойваў Інстытут нацыянальнай памяці, які перадаў у суд дакументы супраць Ярузэльского і яшчэ васьмі тагачасных кіраўнікоў Польшчы. Справа адпраўленая на паўторнае расследаванне.




