На паседжанні Кангрэсу ЗША кіраўнік камісіі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Элсі Гастынгс выступіў з адмысловай заявай адносна сітуацыі з амерыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцэрам, які знаходзіцца пад арыштам у Мінску ў турме КДБ.
Ад моманту затрымання Зэльцэра амерыканскім дыпламатам дазволілі яго наведаць толькі два разы.
Як адзначыў кангрэсмен, падчас арышту амерыканскага грамадзяніна неаднаразова збівалі. Нядаўна тэрмін знаходжання Зэльцэра пад вартай быў працягнуты.
Кангрэсмен запатрабаваў ад беларускага ўраду забяспечыць амерыканскаму адвакату магчымасць стасункаў з консульскімі супрацоўнікамі, доступ да неабходнай медычнай дапамогі і гарантаваць, што яго чалавечая годнасць не будзе зноў зняважаная.




