У камітэце Дзярждумы па справах СНД занепакоеныя скарачэннем колькасці грамадзян Беларусі, якія выступаюць за стварэнне "саюзнай дзяржавы" з Расіяй.
Старшыня камітэту Аляксей Астроўскі ў Смаленску па выніках выязнога паседжання заявіў, што часта бывае ў Беларусі і незадаволены афіцыйнай антырасійскай прапагандай.
Таксама спадар Астроўскі адзначыў, што стварэнне "саюза" Расіі і Беларусі стрымліваецца і тым, што гэта дзве абсалютна розныя у эканамічным плане дзяржавы.
Што да палітычнай волі, так гэтае пытанне не аднаразова абмяркоўвалася на розным узроўні з кіраўнікамі дзвюх дзяржаваў, старшынямі ўрадаў, кіраўнікамі заканадаўчых органаў. У Мінску і Маскве розныя бачанне таго, як ствараць "саюзную дзяржаву, - сказаў Астроўскі.





