Любімы аўтамабіль румынскага дыктатара Мікалаю Чаўшэску выстаўлены на аўкцыён. Яго стартавы кошт - 40 тысяч долараў.
"Б’юік Электра" выпушчаны 34 гады таму, гэта падарунак амерыканскага прэзідэнта Рычарда Ніксана. Аўтамабіль праехаў усяго 16 тысяч кіламетраў, пасля чаго машыну паставілі ў гараж на стаянку – Чаўшэску хацеў паказаць, што ён сціплы кіраўнік краіны і эканоміць дзяржаўныя грошы, у тым ліку, у выкарыстанні аўтамабіляў.




