30-06, 18:31

У Судане загінуў грамадзянін Беларусі

30 чэрвеня ў авіякатастрофе ў Судане загінуў грамадзянін Беларусі Анатоль Курачкін. Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на загадчыка консульскага аддзела пасольства Расійскай Федэрацыі ў Судане Яўгена Аржанцава.

Самалёт ІЛ-76, што належыць суданскай авіякампаніі АBABEL, пацярпеў крушэнне ў час набору вышыні непадалёку ад аэрапорта ў Хартуме (Судан) у 7.45 па маскоўскім часе. На борце знаходзіліся чацвёра членаў экіпажа, усе яны загінулі. Сярод ахвяр авіякатастрофы — грамадзянін Узбекістана, камандзір карабля Вячаслаў Уткін, грамадзянін Расійскай Федэрацыі Мікалай Масальскі, грамадзянін Казахстана Валерый Падольскі. Прычыны катастрофы высвятляюцца.

У прэс-службе МЗС Беларусі пакуль не пацвердзілі паведамленне аб гібелі беларуса і патлумачылі, што ўдакладняюць гэту інфармацыю, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя