На інтэрнэт-старонкі літоўскіх арганізацый распачатая "кібэратака". Паводле дадзеных Службы рэгулявання сувязі, пацярпелі ўжо 300 сайтаў.
Паведамленні пра хакерскія атакі працягваюць паступаць.Першымі ад інтэрнэт-узломшчыкаў пацярпелі парталы Вышэйшай камісіі па службовай этыцы, Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая зараз знаходзіцца пры ўладзе, а таксама сайты гандлёвых прадпрыемстваў "Tokvila" і "Rimi".
Служба рэгулявання сувязі ўстанавіла, што большасць атак вялася з замежжа. Пасля хакерскага ўзлому на атакаваным сайце з'яўлялася савецкая сімволіка - серп і молат на чырвоным фоне, пяціканцовая зорка і нецэнзурны надпіс на расейскай мове. Літоўскія адмыслоўцы лічаць, што атакі хакераў звязаныя з нядаўнім рашэннем Сэйму Літоўскай рэспублікі пра забарону выкарыстання савецкай і нацыстоўскай сімволікі на мітынгах, шэсцях і дэманстрацыях.
Сяржук ГАЎРЫЛЕНКА, Радыё Рацыя, Вільня







Каментары