У Юроўцах, што непадалёк ад Беластока сёння адкрыуся адзіны ў рэгіёне, і шосты ў Польшчы, Парк Юрскага перыяду з дыназаўрамі.

На 9 гектарах 24 пачвары (у будучым іх будзе 27). Жывёліны стаяць сярод дрэваў і ўзгоркаў на вялікай плошчы. Складаецца ўражанне, што яны проста пасвяцца, шчыплючы траву і адкусваючы лістоту з дрэваў.
Найбольшы з іх, дыпладок, мае 27 метраў даўжыні і 10 метраў вышыні. Шмат і іншых відаў – трыцэтопс, кентазаўр, сцэлідазаўр, ігуанадон, протацэратопс або дыпладок. Пра кожнага з іх маецца падрабязнае апісанне. А прафесійны гід правядзе любога ахвотнага па адукацыйнай сцяжыне. Плануецца, што Парк будзе працаваць да канца кастрычніка, у будзённыя дні ад 10 да 18, у выходныя – да 20 гадзін.
РАДЫЁ РАЦЫЯ







Каментары