Прадстаўнік Партугаліі Жоао Суарэс 3 ліпеня абраны новым старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ, паведамілі замежныя інфармагенцтвы. На гэтай пасадзе ён змяніў Горана Ленмаркера. Раней Ж.Суарэс выконваў абавязкі намесніка старшыні ПА АБСЕ.
Намеснікам старшыні ПА АБСЕ зноў абрана дэпутат дацкага парламента Пія Крыстмас-Мелер, якая будзе выконваць абавязкі віцэ-старшыні да 2011 года. Акрамя таго, намеснікам старшыні ПА АБСЕ таксама на тры гады абраны спікер сената парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў паведамляе БелаПАН






