08-08, 17:11

Якабашвілі: Цхвінвалі цалкам пад кантролем грузінскіх войскаў

Дзяржміністр Грузіі Тэймураз Якабашвілі заявіў, што грузінскія войскі цалкам узялі пад кантроль сталіцу Паўднёвай Асеціі Цхінвалі. Паводле яго слоў, войскі ВПС Грузіі знішчылі ўжо чатыры расійскіх самалёты, а расійскія танкі ў паўднёваасяцінскую сталіцу не ўваходзілі, нягледзячы на падобныя сцвярджэнні расійскіх СМІ.

- З поўнай адказнасцю магу заявіць, што Цхінвалі цалкам намі кантралюецца. Грузінскія сілы СПА і лётчыкі збілі ўжо чатыры расійскіх самалёты, - адзначыў Тэймураз Якабашвілі і аспрэчыў звесткамі, распаўсюджваныя расійскімі СМІ, аб уводзе ў Паўднёвую Асецію расійскіх войскаў, перадае "Інтэрфакс".

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што грузінскім уладам не варта лічыць чужыя нібы падбітыя танкі і збітыя самалёты. "На месцы грузінскага кіраўніцтва я бы лічыў не нечыя іншыя танкі і самалёты, а свае ўласныя, у тым ліку і тыя, якія ўвайшлі ў Цхінвалі, і свае ўласныя самалёты, якія бамбуюць бальніцы і дамы", - сказаў кіраўнік МЗС Расіі на брыфінгу ў Маскве.

Ён таксама паведаміў, што па распараджэнні прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева ўрад РФ ужо прымае тэрміновыя меры па аказанні гуманітарнай дапамогі ўцекачам і іншым мірным жыхарам Паўднёвай Асеціі, якія апынуліся ў складаным становішчы, паведамляе Телеграф.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя