Цягам апошніх тыдняў тайныя вайсковыя суды абвясцілі прысуды як мінімум ў 65-ці судовых працэсах супраць апазыцыянэраў.
Сярод іх будыйскі манах асуджаны на 68 гадоў турмы і актор, які павінен адбыць 45 гадоў зняволення. Усе асуджаныя былі ўдзельнікамі леташніх, жорстка здушаных арміяй, масавых дэманстрацыяў з патрабаваннем дэмакратызацыі жыцця ў Бірме. Паводле цэнтру незалежнай інфармацыі датычнай Бірмы, які дзейнічае у Індыі, кіруючая ужо 40 гадоў вайсковая хунта пратрымлівае за кратамі некалькі сот удзельнікаў леташніх пратэстаў.
У траўні летась вайсковы урад правёў рэфэрэндум у пытанні змены Канстытуцыі. Апазыцыя лічыць, што вынікі рэфэрэндуму былі сфальшаваныя, а новая Канстытуцыя толькі замацоўвае дыктатарскае кіраванне хунты. Генералы маюць намер правесці у 2010-м годзе парлыямэнцкія выбары, але арышты апазыцыянэраў паказваюць, што ўлады відавочна не збіраюцца дапусьць да удзелу ў выбарах апазыцыйных дзеячоў, паведамляе IAR







Каментары