Аб гэтым сведчыць апытанне праведзенае агенцтвам Eurofound з сядзібай ў Ірляндыі.
У тройку эўрапэйскіх краін з найбольш аптымістычным насельніцтвам увайшлі яшчэ фіны і нарвэжцы, а самымі пэсымістычна настроенымі аказаліся жыхары балканскіх краін. Апошняе і перадапошняе месцы занялі жыхары Баўгарыі і Македоніі.
Сярэдні ўзровень задаволення жыцьцём эўрапэйцаў складае сем пунктаў на дзесяці-бальнай шкале.
Паводле апытання, аб сваім аптымізьме заявілі больш за палова жыхароў Паўночнай Эўропы , а меней за палову французы, італьянцы, партугальцы, славакі і вугорцы. У апытанні ўзялі удзел 35 тысяч жыхароў усіх краін Эўразвязу, а таксама Харватыі, Турэччыны і Македоніі, паведамляе агенства РИА Новости







Каментары