Лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр у інтэрв'ю заявіў аб "вялікім патэнцыяле супрацоўніцтва Сіці і Беларусі".
І.Людэр пазітыўна ацаніў рост эканомікі і фінансавага рынку Беларусі.
"Я быў вельмі рады даведацца ад прэм'ер-міністра Беларусі аб планах беларускіх уладаў зрабіць краіну больш адкрытай для міжнароднага бізнесу. Мы з вялікім нецярпеннем чакаем, калі гэта стане рэальнасцю", — заявіў лорд-мэр Сіці.
Першы Беларускі інвестыцыйны форум, які прайшоў 18 лістапада ў Лондане, перавысіў усе чаканні яго арганізатараў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамляе БелаПАН.







Каментары