24-гадовая гамяльчанка залезла на дах 10-павярховага дому і сабралася скокнуць уніз.
Трагедыя магла адбыцца 23 лютага па вуліцы 70 год БССР у Гомелі. Але здзейсніць самазабойства дзяўчыне перашкодзілі міліцыянеры.
Як паведамілі Рацыі ў другой роце патрульна-паставой службы, дзяўчына сядзела на самам краі даху - на вышыні дзесятага паверха - і прасіла да яе не падыходзіць. Пагражала скінуцца ўніз. Міліцыянеры падпаўзлі і скруцілі дзяўчыну.
Потым спецыяльная служба аказала псіхіятрычную дапамогу. Медыкі звязваюць гэты вападак з тым, што яна была ў нецвярозым стане.
Павел КАТВІЦКІ




