26-02, 18:33

У следства адна версія гібелі Ткача - самазабойства

На гэты момант следства разглядае адну версію гібелі журналістка "Комсомольской правды" в Белоруссии" Вячаслава Ткача – самазабойства, паведаміў старшы следчы пракуратуры Мінскага раёна Аляксандр Філонаў. 

Нагадаем, раніцай 25 лютага В.Ткач быў знойдзены павешаным у лясным масіве ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам.

Інфармацыі, якая магла б указаць на іншыя версіі смерці журналіста, не здабыта, сказаў А.Філонаў. Ён нагадаў, што пры аглядзе месца здарэння не было знойдзена слядоў барацьбы, у загінулага нічога не ўкрадзена.

Дакладны час смерці журналіста пакуль не ўстаноўлены. Гэта неабходна зрабіць судова-медыцынскай экспертызе. //БелаПАН
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя