Адзін грамадзянін Беларусі атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні ў выніку аварыі турыстычнага аўтобуса ў Тайландзе 27 лютага.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе беларускага МЗС, гэта мінчанін 1962 года нараджэння. Грамадзянін дастаўлены ў шпіталь, дзе яму аказана неабходная дапамога.
У перакуленым аўтобусе, які рухаўся па шашы Патая — Бангкок, было 38 чалавек, у асноўным турысты з Расіі. Загінулі два чалавекі, яшчэ адзін цяжка паранены, прыкладна 20 чалавек атрымалі раненні, якія не ўяўляюць пагрозы для жыцця.
Паводле інфармацыі Газеты.ru, турысты набылі тур па неафіцыйным дагаворы і не могуць разлічваць на грашовую кампенсацыю.




