28-02, 17:19

Таямнічы суіцыд студэнта з Брэста

У Брэсце на мінулым тыдні скончыў жыццё самазабойствам студэнт 4 курсу гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта. Хлопец быў знойдзены павешаным у кватэры, дзе пражываў.

Сярод студэнтаў факультэта пайшлі гутаркі, што здольны і старанны хлопец у апошні час вельмі хваляваўся ў сувязі з праблемамі, якія склаліся ў ягоных стасунках з адным з самых строгіх выкладчыкаў гістарычнага факультэта. Ён з цяжкасцю здаў яму залік у мінулым семестры, а ў гэтым чакаў экзамен, на якім выкладчык яго мог лёгка заваліць. У студэнцкім асяроддзі факт самазабойства 21-гадовага маладога чалавека атрымаў эмацыйны рэзананс. Аднакурснікі лічаць, што, магчыма, стаўленне да яго выкладчыка і стала апошняй кропляй. Дайшло да таго, што зараз студэнты маюць намер байкатаваць лекцыі гэтага выкладчыка, яны напісалі адпаведную заяву на імя рэктара.
 

 

Павел БЯРОЗАВЫ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя