02-03, 00:12

Мінчаніна будуць судзіць за прызнанне ў каханні

Ад 30 да 50 базавых велічынь - такі штраф пагражае маладому чалавеку, які напярэдадні Дня святога Валянціна размаляваў фарбай пад’езд у доме №18 па вуліцы Козыраўская.

22-гадовы хлопец вырашыў прызнацца дзяўчыне ў каханні незвычайна: ён намаляваў балончыкам з сіняй фарбай на фасадзе пад’езда два дзесяткі “валянцінак”, а на ходніку пакінуў пачуццёвае пасланне.

Закаханага затрымалі. У міліцыі кажуць, што ягоныя дзеянні падпадаюць пад артыкул Кадэкса аб адміністрацыйных правапарушннях “Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці”. Апрача штрафа, хлопцу давядзецца аплацііць выдаткі на рамонт пад’езда – гэта каля 350 тысяч рублёў, паведаміла агенцтва “Мінск-навіны”.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя