Апошнім для 25-гадовага нашага суайчынніка стаў апошні дзень зімы. У падмаскоўны Серпухаў ён прыехаў на заробкі.
Загінуў беларус так: позна ўвечары пераходзіў праз чыгуначныя рэйкі, гаварыў па мабільніку і не заўважыў электрычку. Цягнік адарваў яму абедзве нагі. Медыкі выратаваць дастаўленага ў лякарню ў шокавым стане хлопца не здолелі, паведаміў рэсурс Oka-info.ru.




