У Гродне распачатая крымінальная справа супраць грамадзяніна Сірыі, які парэзаў студэнта Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы.
20-гадовы Аль Алі Махамед, які таксама вучыцца ў гэтым універсітэце, падчас начной бойкі разбітай бутэлькай парэзаў правую руку свайму гродзенскаму аднагодку К.
Гродзенцу аказана медычная дапамога без шпіталізацыі. А вось грамадзянін Сірыі затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары. Дарэчы, гэта не першая падобная бойка карэнных гродзенцаў з замежнікамі з экзатычных краін, якія часта ў якасці зброі выкарыстоўваюць пабітыя бутэлькі.
Варта заўважыць, што нядаўна і ў Магілёве адбыўся інцыдэнт з сірыйскім студэнтам. Але там ліванец быў ініцыятарам бойкі за мусульманскія каноны. Ён пабіў сірыйца ды яшчэ сыпануў яму ў вочы перац.
Вацлаў ГАЛІМСКІ




