Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкай мытні Сяргей Малеў, 1 сакавіка жыхарка Валагодскай вобласці Расіі, якая ехала цягніком "Масква — Прага", пры запаўненні мытнай дэкларацыі ўказала, што вывозіць за мяжу 7,4 тыс. еўра. Падчас правядзення мытнага кантролю на дне яе дарожнай сумкі было знойдзена яшчэ 80 тыс. еўра.
Паводле слоў жанчыны, гэтую валюту яна набыла ў адным з расійскіх банкаў, а ў дэкларацыі ўказаць забылася.
У дачыненні да расіянкі супрацоўнікамі Брэсцкай мытні распачата справа на падставе ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 1 арт. 228 (кантрабанда) Крымінальнага кодэкса.




