04-03, 15:18

Грошы з хлява

Нiбы з банка выходзiў з хлява вясковай пенсiянеркi 37-гадовы зладзюжка — тут ён разжыўся буйной сумай наяўных.

Паводле звестак аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, здарэнне адбылося ў вёсцы Акцябр Салiгорскага раёна, дзе мясцовая 64-гадовая жыхарка, трэба меркаваць, не знайшла нiчога лепшага, як зберагаць грошы ў хляве. Якiм чынам пра гэту схованку празнаў яе аднавясковец — невядома, піша “Звязда”. Аднак у следства ёсць падставы падазраваць мужчыну ў тым, што менавiта ён вынес адтуль прыхаваны 1 мiльён рублёў. Праваахоўнiкi цяпер адшукваюць гэтага вяскоўца.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя