05-03, 13:50

У Пецярбурзе ў беларускага дальнабойшчыка скралі грузавік

Цяпер міліцыянты шукаюць трох невядомых, якія напярэдадні напалі на кіроўцу, паведамляе РІА “Новости”.

Злачынцы падышлі да грузавога аўтамабіля "Сканія", які стаяў каля жылога дому, і пагражаючы нажом прадпрымальніку, грамадзяніну Беларусі, звязалі яго і на аўтамашыне вывезлі ў лес, дзе высадзілі.

Пацярпелы адразу ж звярнуўся з заявай у міліцыю, ацаніўшы кошт скрадзенага аўтамабіля ў 1 мільён 820 тысяч расійскіх рублёў (75, 5 тыс. долараў).
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя