05-03, 15:10

У Мінску пачынаецца працэс над хабарнікамі з “Белмедпрэпаратаў”

У судзе Маскоўскага раёна Мінска неўзабаве пачнуць разгляд гучнай справы над хабарнiкамi, якiя папрасiлi за свае паслугi 800 тысяч долараў.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры, на лаве падсудных апынуцца 4 службовыя асобы асобы РУП “Белмедпрэпараты” i фiрмы “Форсетбуд”. Яны падбухторвалi прадстаўнiка iншаземнага прадпрыемства даць 800 тысяч долараў службовым асобам РУП “Белмедпрэпараты”. За гэтыя грошы хабарнiкi з дзяржаўнага прадпрыемства абяцалi замежнай фiрме станоўча вырашыць пытанне аб атрыманнi выгаднага заказу на будаўнiцтва, паведамляе “Звязда”.

Падчас перадачы “першай траншы карупцыйнага ганарару” ў памеры 10 тысяч долараў адзiн з карупцыянераў быў затрыманы ў нумары гатэля “Мiнск”. Падбухторшчыкi з фiрмы “Форсетбуд” мелi намер падмануць сваiх карупцыйных “партнёраў” з РУП “Белмедпрэпараты” i авалодаць 300 тысячамi долараў з агульнай сумы хабару, якiя гатовы быў даць iншаземны бiзнэсмен.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя