05-03, 15:48

У Брэсцкай вобласці Генпракуратура знайшла больш 100 чыноўнікаў-злачынцаў

Cледчая група Генеральнай пракуратуры Беларусі праводзіць расследаванне злачынных дзеянняў службовых асоб мытні “Заходні Буг”, Упраўлення КДБ, Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Брэстскай вобласці і іншых – агулам больш 100 чалавек.

Яны абвінавачваюцца ў тым, што з 1999-га па 2006 год займаліся перамяшчэннем праз мяжу каштоўных тавараў народнага спажывання па падробленых дакументах і без выплаты мытных пошлін.

У пракуратуры БелТА  таксама паведамілі, што ў 2007 годзе следчымі Брэсцкай вобласці ў дачыненні да службовых асоб мытні было заведзена 18 крымінальных спраў карупцыйнага характару.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя