05-03, 18:01

Прычыны крушэння ў Ерэване самалёта "Белавія" пакуль не выяўлены

Расшыфроўка чорных скрыняў самалёта "Белавія" CRJ-100LR, што пацярпеў крушэнне ў Ерэване, завершана, аднак прычыны інцыдэнту пакуль не выяўлены. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец. 

Паводле яго слоў, Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт праводзіць дэталёвы аналіз усёй інфармацыі, знятай з бартавых самапісцаў, звяраючы яе з паказаннямі экіпажа самалёта. Аб прычынах інцыдэнту можна будзе гаварыць толькі пасля поўнага аналізу ўсіх звестак, атрыманых у ходзе расшыфроўкі чорных скрыняў. Калі дакладна гэта адбудзецца — невядома. "Кожны выпадак па-свойму унікальны. Іншым разам на высвятленне прычын патрабуецца некалькі тыдняў, а часам — гады",— патлумачыў прадстаўнік "Белавія".

Ён таксама абверг інфармацыю аб тым, што нібыта пасля расшыфроўкі самапісцаў у Маскве яны будуць адпраўлены для далейшага даследавання ў Канаду.

Як ужо паведамлялася, у ноч з 13 на 14 лютага самалёт "Белавія" СRJ-100LR, які вылятаў у Мінск з міжнароднага аэрапорта Звартноц у Ерэване, зышоў з паласы, перакуліўся на одно крыло і ўдарыўся ім аб зямлю. У выніку адбыўся выбух і лайнер разваліўся на дзве часткі. З самалёта, які загарэўся, былі эвакуіраваны 18 пасажыраў і тры члены экіпажа.

Прычыны крушэння самалёта CRJ-100LR высвятляе спецыяльная камісія, створаная ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі авіяцыйнымі ўладамі Арменіі з прыцягненнем спецыялістаў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта. У камісію ўваходзяць 22 чалавекі: 10 армянскіх спецыялістаў, 10 — беларускіх і два прадстаўнікі Міжнароднага авіяцыйнага камітэта. //БелаПАН


 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя