Група супрацоўнiкаў МНС, якая прыехала па экстраным выклiку, знайшла ў прыбіральні дзiцячага сацыяльнага прытулку ў Светлагорскiм раёне. дзiцячага прытулку змяю, у якой апазнала вужа.
Паўзуна выпусцiлi ў лес. Як тлумачаць спецыялiсты, такiя выпадкi могуць апошнiм часам пачасцiцца. Змеi ў вынiку адлiгi пачынаюць выходзiць са спячкi, а з-за наступнага пахаладання зноў шукаюць сховiшча. Падмурак дома са шчылiнамi i выбоiнамi — вельмi падыходзячае месца для таго, каб перачакаць халады. Асаблiва часта ў дамы пранiкаюць вужы, паведамляе “Звязда”. Не трэба спрабаваць злавiць паўзуна самастойна, у дом можа пранiкнуць i гадзюка.




