Жыхарка Екацярынбурга знайшла фрагмент чалавечага пальца ў марозіве, якое вырабляецца на адным з заводаў Омска.
Ні на заводзе, ні ў краме не змаглі патлумачыць як “начынка” патрапіла ў марозіва. Як паведамляе "Новый регион", у краме палец доўга разглядалі, але апавяданню пакупніцы так і не паверылі.




