10-03, 16:25

Лідская міліцыя раскрыла двайное забойства пенсіянераў

Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства быў затрыманы жыхар Ліды, якога раней ужо судзілі за згвалтаванне. Затрыманы падазраецца ў тым, што 7 сакавіка ў 23 гадзіны, знаходзячыся ў стане ап’янення, запатрабаваў ад пенсіянераў вярнуць яму пазыку.

А атрымаўшы адмову, учыніў забойства з асаблівай жорсткасцю. Пенсіянеры былі забітыя звычайным кухонным нажом. У адносінах да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “забойства”. //"Інтэрфакс"

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя