У пункце пропуску "Нацыянальны аэрапорт "Мінск" 6 сакавіка ў ходзе агляду паветранага судна, якое прыбыло з Тэль-Авіва, памежнікі і супрацоўнікамі мытні затрымана партыя кантрабанды.
Як паведамілі Рацыі ў Дзяржаўным памежным камітэце, падчас разбору высветлілася, што сцюард авіякампаніі "Белавія" спрабаваў увезці ў Беларусь у аптэчках парфумерную прадукцыю коштам больш за 2 млн. рублёў, схаваную ад мытнага афармлення. Тавар канфіскаваны.




