На пенсіянера, жыхара вёскі Задуб'е Кармянскага раёна, 7 сакавіка напаў янот. Як паведаміў галоўны ўрач раённай бальніцы Валерый Маеўскі, мужчына, які вярнуўся дамоў а 16-й гадзіне, заўважыў жывёліну ў сваім двары.
"Як толькі дзядуля адкрыў брамку, на яго накінуўся янот. Пенсіянеру ўжо больш за 70 гадоў, але ён спрытна ўхапіў звера за карак і ўдарыў аб зямлю. Янот паспеў абадраць мужчыне кісці рук. Мёртвага янота ён прывёз да нас у бальніцу. Медперсанал выклікаў МНС, ратавальнікі забралі звера і адвезлі ў санстанцыю на абследаванне", — сказал В.Маеўскі.
Галоўны ўрач зазначыў, што калі янот хворы на шаленства, пенсіянеру неабходна будзе прайсці 90-дзённы курс лячэння. Пакуль мужчына знаходзіцца ў бальніцы, яму робяць прафілактычныя ўколы. //БелаПАН




