11-03, 13:06

Цела беларускага пілота будзе дастаўлена з Непала на радзіму да канца тыдня

Расійскі бок ужо атрымаў па дыпламатычных каналах афіцыйны зварот МЗС Беларусі з просьбай аб аказанні консульскай дапамогі ў транспарціроўцы цела беларускага грамадзяніна на радзіму.

У бліжэйшыя дні чакаецца атрыманне ад непальскіх улад дазволу на вываз цела Дзмітрыя Малышава, другога пілота верталёта, што разбіўся ў Гімалаях, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН са спасылкай на інфармацыю расійскіх дыпламатаў.

Як плануецца, целы загінулага экіпажа будуць дастаўлены на радзіму да канца гэтага тыдня.

Затрымка тлумачыцца працягласцю працэдуры апазнання цел іншых загіўшых у авіякатастрофе, якая запатрабавала больш часу, чым чакалася раней. У прыватнасці, патрэбен быў аналіз ДНК, зроблены ў Паўднёвай Карэі, для апазнання цела загінуўшага паўднёвакарэйскага грамадзяніна. У адпаведнасці з прынятым мясцовымі ўладамі Непала рашэннем апазнанне і транспарціроўка ўсіх цел загінуўшых праходзяць адначасова.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя