11-03, 14:59

Маці напаіла 4-гадовага сына перакіссю вадароду

Жыхарка адной з вёсак Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці па неасцярожнасці напаіла свайго чатырохгадовага малога 30%-м растворам перакісі вадароду. Дзіця, выпіўшы каля 50 грамаў вадкасці, памерла.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у дачыненні да маці ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 "Учыненне смерці па неасцярожнасці"

Падчас допыту 28-гадовая жанчына, якая працуе цырульніцай, растлумачыла, што пераблытала ёмістасць з перакіссю вадароду з дзіцячым сілкаваннем.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя