Не прайшо і двух дзён ад пераезду аналітычнага штотыднёвіка “Беларусы і рынак” на новае месца дыслакацыі, як рэдакцыю наведалі непажаданыя госці. У ноч на 13 сакавіка ў памяшканні папрацавалі злодзеі.
Галоўны рэдактар газеты Вячаслаў Хадасоўскі не настроены на размовы, але паведаміў “Салідарнасці”, што злодзеі пазбавілі рэдакцыю некалькіх камп’ютэраў. Момант злачынцы падабралі зручны: у новым будынку на вуліцы Багдановіча памяшканне яшчэ не паспелі абсталяваць сігналізацыяй.
Паводле рэдакцыі, чарговы нумар газеты, як звычайна, выйдзе ў панядзелак.




