13 сакавіка ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Веткі патэлефанавалі мясцовыя жыхары і паведамілі пра тое, што на дне закінутага калодзежа ў цэнтры горада знаходзіцца чалавек.
Паводле прэс-сакратара абласнога МНС Руслана Габрылёва, ратавальнікі выехалі на выклік і дасталі з калодзежа мужчыну.
- Пацярпелы быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення, таму не змог самастойна выбрацца з калодзежа. Для больш дасканалага агляду і вывядзення з алкагольнай комы мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.
У той жа дзень супрацоўнікі МНС у Светлагорску дапамаглі выбрацца мужчыне, які зайшоў на тэрыторыю будоўлі і праваліўся ў катлаван двухмятровай глыбіні, зламаўшы сцягно. // БелаПАН







Каментары