Праз праробленую зламыснікамі адтуліну ў трубаправодзе мазырскага прадпрыемства "Этанол" выцякло больш трох тон мазуту. Па падазрэнні ў спробе здзейсніць крадзеж паліва ўзбуджаная крымінальная справа.
Па словах міліцыянераў, небяспекі забруджвання навакольнага асяроддзя няма, бо супрацоўнікі МНС сабралі ўвесь разліты мазут. Ідзе пошук зламыснікаў. //"Інтэрфакс"




