09-02, 11:37

Учора ў праваслаўных хрысціян распачалася Масленіца

У гэты тыдзень прынята есці бліны, наведваць сяброў і родных. З 8 лютага пачынаецца Вялікі пост, які скончыцца святам Пасхі. Вялікдзень сёлета ўсе хрысціяне святкуюць разам – 4 красавіка.

Ад сёння Царква рыхтуецца да Вялікага паста, мяса есці ўжо нельга, але пакуль можна рыбу, яйкі і малочныя вырабы.

У гэты тыдзень важна знайсці магчымасць прымірыцца з тымі, з кім былі ў сварцы, дараваць крыўды, аднавіць сяброўскія і сваяцкія сувязі.

Царква сцвярджае, што сама назва “масленіца” мае хрысціянскае паходжанне.

У візантыйскай традыцыі гэты тыдзень называўся “сырны”, аднак, калі хрысціянства з’явілася на нашых землях, замест сыра былі распаўсюджаны іншыя малочныя прадукты, з якіх найбольш падобным да сыру было масла.

Адсюль і ўзнікла народная назва “сырнага” тыдня – Масленіца. У каталікоў Масленіца распачнецца ў чацьвер, які традыцыйна называецца “Тлусты Чацьвер”.

Наступная нядзеля - апошняя перад Вялікім Пастом - называецца Даравальнай. У гэты дзень прынята прасіць прабачэнне адно ў аднаго, каб увайсці ў пост з чыстым сумленнем, паведамляе гарадзенскі Твой Стыль 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя