09-02, 12:19

Сіутацыя вакол Дома польскага ў Івянцы будзе абмяркоўвацца сёння на сходзе неафіцыйнага СПБ

Сітуацыя вакол Дома польскага ў Івянцы будзе абмяркоўвацца 9 лютага на сходзе не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) у Гродне. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня галоўнага савета арганізацыі Анджэй Пачобут.

"Дом польскі ў Івянцы зараз апячатаны. Ён поўнасцю адключаны ад электразабеспячэння і камунальных паслуг", — паведаміў Пачобут.

Паводле яго слоў, не прызнаны беларускімі ўладамі СПБ будзе выкарыстоўваць усе законныя метады для таго, каб вярнуць сабе гэты будынак. "Зразумела, што Саюз палякаў — гэта не сілавая структура, здольная супрацьстаяць міліцыі, КДБ, АМАП, якія захапілі Дом польскі. Саюз палякаў — грамадскае аб'яднанне, і мае намер дзейнічаць у адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй. На 15 лютага дырэктар Дома польскага ў Івянцы Тэрэса Собаль выклікана ў суд Валожынскага раёна. Ёй інкрымінуюць незаконны захоп будынка. На судзе мы ёй акажам неабходную юрыдычную дапамогу і будзем даказваць, што дом належыць нам", — сказаў Пачобут.

"Мы разумеем, у якой дзяржаве мы жывем, што такое беларускі суд і як нялёгка знайсці ў ім праўду. Але мы будзем дамагацца, каб суд прызнаў нашу слушнасць", — падкрэсліў ён. 

8 лютага ў Дом польскі прыбылі судовыя выканаўцы і супрацоўнікі міліцыі. Яны паказалі пастанову, згодна з якой кіраўніцтва дома незаконна завалодала чужой маёмасцю, і запатрабавалі ад усіх, хто знаходзіўся ў будынку, пакінуць яго для правядзення вопісу маёмасці. Дом размяшчаецца ў былым будынку пасялковага універмага, які ў 2003 годзе быў набыты і адрамантаваны на сродкі польскай арганізацыі "Вспульнота польска".

У той жа дзень, паводле інфармацыі польскіх СМІ, пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае МЗС, дзе яму выказалі сур'ёзную занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў у дачыненні да Дома польскага ў Івянцы.

9 лютага стала вядома, што пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін адкліканы ў Варшаву ў сувязі з сітуацыяй у Івянцы.

У МЗС Беларусі сітуацыю не каментуюць, паведамляе БелаПАН 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя