8 траўня атрыманыя два паведамленні пра знойдзеныя ў Вільнюсе выбуховыя рэчывы. Як паведамляе віленская паліцыя, адно выбуховае прыстасаванне было знойдзенае ў Панарскім лесе, другое – на будаўнічай пляцоўцы побач з домам 7А на Вострабрамскай вуліцы.
А 12-й гадзіне ў Панарскім лесе, недалёка ад скрыжаваньня вуліцаў Eišiškių і Juodžilių была знойдзеная міна альбо падобная на яе рэч. Ужо праз паўгадзіны прыйшло паведамленне пра рэч, падобную да ручной гранаты, якую знайшлі на будаўнічай пляцоўцы па Вострабрамскай (Aušros Vartų). На месцах знаходак працуюць адмысловыя службы. Westki.info




