13-05, 09:57

У Гродне знайшлі тры кілаграмы ртуці

Больш за тры кілаграмы ртуці знайшлі на адной з вуліц Гродна. Пра небяспечную знаходку выратавальнікам паведаміў мясцовы жыхар. Ртуць знаходзілася з дзвюх запаяных колбах, якія ляжалі наўпрост на дарозе.

Паводле некаторых звестак, вадкі метал рыхтавалі для продажу. Цана гэтай партыі на чорным рынку - больш за 30 тысяч долараў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, цяпер праваахоўнікі высвятляюць, якім чынам ртуць апынулася ў горадзе.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя