14-05, 21:13

Міністр юстыцыі Польшчы абараняе лася

Расследаванне забойства лася ў Варшаве міністр юстыцыі Польшчы Збігнеў Чвэнкальскі пракантралюе асабіста.

У аўторак лось выйшаў на вуліцы польскай сталіцы з лесу, а прадстаўнік мясцовай арганізацыі па ахове прыроды застрэліў жывёлу. Адразу пасля гэтага на інфармацыйным партале тэлеканала TVN24 з'явілася адпаведная навіна і відэаролік.

Карыстальнікі партала пакінулі больш тысячы каментароў, у якіх выказвалася абурэнне ў адрас гарадскіх служб. Паводле польскага міністра юстыцыі, вінаватаму у злачынстве “могуць быць прад'яўленыя абвінавачванні як у рамках закона аб паляванні, так і ў рамках крымінальнага права”.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя