15-05, 15:24

Ахвяраў землятрусу ў Кітаі ўжо 19,5 тысячы

Новыя дадзеныя пра колькасць загінулых у выніку землятрусу ў Кітаі - афіцыйна прызнана, што загінулі больш за 19,5 тысячы чалавек, і гэтая лічба не канчатковая. У правінцыі Сычуань разбураныя амаль 90% будынкаў, і падземныя штуршкі не спыняюцца там з панядзелку.

Толькі за першыя суткі пасля землятрусу іх было зафіксавана больш за тысячу. Паміж тым новыя моцныя штуршкі адчуваліся і ў ноч на 15 траўня і сёння раніцай у пацярпелай правінцыі. У выніку ў пасёлку Інсю абрынуліся некаторыя будынкі, якія ацалелі пасля 12 траўня.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя