15-05, 15:53

У Брэсце міліцыя разагнала масавую бойку

У гарадскім парку былі затрыманыя 30 чалавек, з іх 14 - непаўнагадовыя. Усяго ў бойцы збіраліся паўдзельнічаць каля 200 маладзёнаў.

Высьвятлялі адносіны прадстаўнікі розных нефармальных плыняў (“фашысты” і “антыфашысты”). Міліцыянты аператыўна затрымалі найбольш актыўных маладых людзей. Большаць з іх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Пасля прафілактычнай гутаркі міліцыя ўсіх затрыманых адпусціла.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя