У Вiцебску супрацоўнiкi КДБ затрымалi партыю сiнтэтычных наркотыкаў коштам больш за 100 тысяч долараў.
Паводле звестак Цэнтра iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Камiтэта дзяржбяспекi, чэкiсты арыштавалi грамадзянiна Лiтвы пры спробе збыту асаблiва небяспечнага псiхатропнага рэчыва.
У наркагандляра было канфiскавана 3 тысячы 970 таблетак МДМА агульнай вагой 1 кг 290 г. Замежны госць арганiзаваў цэлы "канал" пастаўкi сiнтэтычных наркотыкаў з Лiтвы ў Беларусь.
Як піша "Звязда", у адмысловую злачынную групоўку таксама ўваходзiлi i беларусы.




